Файлы і статыстыка
Спіс файлаў
Пасля таго як вы адкрылі файлы, яны будуць паказвацца як укладкі ў спісе файлаў у ніжняй частцы карты. Вы можаце змяняць іх парадак, перацягваючы укладкі. Калі адкрыта шмат файлаў, пракручвайце спіс укладак, каб перамяшчацца паміж імі.
Выбар файла
Клікнуўшы па ўкладцы, вы можаце пераключацца паміж файламі, каб праглядзець іх статыстыку, а таксама прымяняць да іх дзеянні рэдагавання і інструменты. Утрымліваючы клавішу Ctrl/Cmd, вы можаце дадаваць або прыбіраць файлы з выбару, а ўтрымліваючы Shift — выбіраць дыяпазон файлаў. Большасць дзеянняў рэдагавання і інструментаў можна прымяняць адразу да некалькіх файлаў.
Дзеянні рэдагавання
Пстрыкніце правай кнопкай па ўкладцы файла, каб атрымаць доступ да тых жа дзеянняў, што і ў меню рэдагавання.
Дрэвападобная схема
Як згадваецца ў раздзеле варыянтаў выгляду, вы можаце пераключыць спіс файлаў у дрэвападобную схему. Гэта зручна для кіравання вялікай колькасцю адкрытых файлаў, паколькі яны арганізуюцца ў вертыкальны спіс справа ад карты. Да таго ж у рэжыме дрэва можна праглядаць трэкі, сегменты і кропкі цікавасці унутры файлаў праз складаныя секцыі.
Вы таксама можаце прымяняць дзеянні рэдагавання і інструменты да ўнутраных элементаў файла. Акрамя таго, можна перацягваць гэтыя элементы, каб змяніць іх парадак, перамяшчаць па іерархіі або нават у іншы файл.
Профіль вышынь і статыстыка
У ніжняй частцы інтэрфейсу адлюстроўваецца профіль вышынь і статыстыка для бягучага выбару.
Інтэрактыўная статыстыка
Пры навядзенні курсора на профіль вышынь паказваюцца статыстыкі ў пазіцыі курсора.
Каб атрымаць статыстыку для пэўнага ўчастка профілю, вы можаце вылучыць прамавугольную вобласць на профілі. Пстрыкніце па профілі, каб скінуць вылучэнне.
Вы таксама можаце карыстацца колам мышы для маштабавання профілю вышынь, а таксама рухацца ўлева і ўправа, перацягваючы профіль з націснутай клавішай Shift.
Дадатковыя даныя
Выкарыстоўваючы кнопку унізе справа ад профілю вышынь, вы можаце дадаткова расфарбаваць профіль па:
- інфармацыі аб нахіле, разлічанай паводле дадзеных вышыні; або
- дадзеных паверхні ці катэгорыі з OpenStreetMap па тэгах surface і highway. Даступна толькі для файлаў, створаных у gpx.tours.
Калі ў выбары ёсць адпаведныя даныя, можна таксама адлюстроўваць на профілі: хуткасць, пульс, кадэнцыю, тэмпературу і магутнасць.