Абрэзка і падзел
Абрэзка
З дапамогай паўзунка вы можаце вызначыць частку выбранага трэку, якую хочаце пакінуць. Пачатковыя і канчатковыя маркеры на карце, а таксама статыстыка і профіль вышынь абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу паводле вашага выбару. Таксама можна вылучыць прамавугольную вобласць непасрэдна на профілі вышынь. Пацвердзіце выбар, калі вынік вас задавальняе.
Падзел
Каб падзяліць выбраны трэк на дзве часткі, клікніце па адным з маркераў падзелу ўздоўж трэку. Каб падзяліць у канкрэтнай кропцы, навядзіце курсор на трэк на карце. Побач з курсорам з’явяцца ножніцы — гэта значыць, што можна падзяліць трэк у дадзеным месцы.
Можна падзяліць трэк на два GPX-файлы або пакінуць абедзве часткі ў тым самым файле як трэкі або сегменты.

Навядзенне на трэк ператварае курсор у ножніцы.