Планаванне і рэдагаванне маршрутаў
Інструмент планавання і рэдагавання маршрутаў дазваляе ствараць і змяняць маршруты, размяшчаючы або пераносячы апорныя пункты на карце.
Налады
Як паказана ніжэй, дыялог інструмента змяшчае некалькі налад для кіравання маршрутызацыяй. Каб зэканоміць месца, можна згарнуць дыялог, націснуўшы .
Маршрутызацыя
Калі маршрутызацыя ўключаная, апорныя пункты, размешчаныя або перанесеныя на карце, будуць злучацца маршрутам, разлічаным па дарожнай сетцы OpenStreetMap. Адключыце маршрутызацыю, каб злучаць апорныя пункты прамымі лініямі.
Актыўнасць
Абярыце тып актыўнасці, пад які будуць падладжаныя маршруты.
Прыватныя дарогі
Пры ўключэнні рухавік маршрутызацыі будзе ўлічваць прыватныя дарогі пры разліку маршрутаў.
Карыстайцеся гэтай опцыяй толькі калі добра ведаеце мясцовасць і маеце дазвол на выкарыстанне адпаведных дарог.
Праектаванне і рэдагаванне маршрутаў
Стварэнне маршруту або падаўжэнне існуючага такое ж простае, як клік па карце для размяшчэння новага апорнага пункта.
Вы можаце перацягнуць існуючы апорны пункт, каб перабудаваць сегмент паміж ім і папярэднім/наступным пунктам.
Новыя апорныя пункты таксама можна ўставіць паміж існуючымі: навядзіце курсор на сегмент паміж імі і перацягніце пункт, што з’явіцца, у патрэбнае месца. На сэнсарных прыладах можна націснуць на сегмент, каб уставіць новы апорны пункт.
Пры рэдагаванні імпартаванага GPX-файла пачатковы набор апорных пунктаў ствараецца аўтаматычна. Каб палегчыць працэс, пры павелічэнні маштабу карты паказваецца больш апорных пунктаў. Гэта дазваляе рэдагаваць маршрут з розным узроўнем дэталізацыі.
Нарэшце, можна выдаляць апорныя пункты: клікніце па пункце і абярыце

Апорныя пункты дазваляюць лёгка рэдагаваць маршрут.
Дадатковыя інструменты
Наступныя інструменты аўтаматызуюць тыповыя аперацыі змены маршруту.
Развярнуць
Змяніць напрамак маршруту на супрацьлеглы.
Назад да старту
Злучыць апошні пункт маршруту з пачатковым, выкарыстоўваючы абраныя налады маршрутызацыі.
Кальцавы маршрут
Вярнуцца да старту тым самым маршрутам.
Змяніць пачатак кола
Калі канец маршруту дастаткова блізка да пачатку, можна змяніць пачатковы пункт колавага маршруту: клікніце па любым апорным пункце і абярыце