Дзеянні рэдагавання

У адрозненне ад дзеянняў з файлам, дзеянні рэдагавання могуць змяняць змесціва бягучых выбраных файлаў. Акрамя таго, калі ўключаная дрэвападобная схема спісу файлаў (гл. Файлы і статыстыка), іх можна прымяняць і да трэкаў, сегментаў і кропак цікавасці. Таму элементы, якія могуць змяняцца гэтымі дзеяннямі, мы будзем называць элементамі файла. Звярніце ўвагу, што акрамя дзеянняў адмены і паўтору, дзеянні рэдагавання таксама даступныя праз кантэкстнае меню (правая кнопка мышы) элементаў файла.

Адмяніць і паўтарыць

З дапамогай гэтых кнопак вы можаце адмяніць або паўтарыць апошнія выкананыя дзеянні. Гэта датычыцца ўсіх дзеянняў інтэрфейсу, але не закранае варыянты выгляду, налады прыкладання або навігацыю па карце.

Інфармацыя…

Адкрыць дыялог інфармацыі аб бягучым выбраным элеменце файла, дзе можна паглядзець і змяніць яго імя і апісанне.

Афармленне…

Адкрыць дыялог афармлення, дзе можна змяніць колер, непразрыстасць і шырыню выбраных элементаў на карце.

Схаваць/паказаць

Пераключыць бачнасць выбраных элементаў файла на карце.

Новы трэк

Стварыць новы трэк у выбраным файле.

Новы сегмент

Стварыць новы сегмент у выбраным трэку.

Вылучыць усё

Дадаць усе элементы файла на бягучым узроўні іерархіі да выбару.

Цэнтраваць

Цэнтраваць карту на выбраных элементах файла.

Капіяваць

Скапіраваць выбраныя элементы файла ў буфер абмену.

Выразаць

Выразаць выбраныя элементы файла ў буфер абмену.

Уставіць

Уставіць элементы файла з буфера абмену на бягучы ўзровень іерархіі, калі яны яму адпавядаюць.

Выдаліць

Выдаліць выбраныя элементы файла.