Дзеянні з файламі

Меню дзеянняў з файламі змяшчае набор простых і зразумелых аперацый з файламі.

Новы

Стварыць новы пусты файл.

Адкрыць…

Адкрыць файлы з вашага камп’ютара.

Дубляваць

Стварыць копію бягучых выбраных файлаў.

Закрыць

Закрыць бягучыя выбраныя файлы.

Закрыць усе

Закрыць усе файлы.

Экспартаваць…

Адкрыць акно экспарту, каб захаваць бягучыя выбраныя файлы на ваш камп’ютар.

Экспартаваць усе…

Адкрыць акно экспарту, каб захаваць усе файлы на ваш камп’ютар.

Калі пасля націскання кнопкі загрузкі сцягванне не пачынаецца, праверце налады браўзера і дазвольце загрузкі з gpx.tours.